беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Віктараўна Якубіцкая (нар. 22 верасня 1971, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з 2018 года, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Наталля Віктараўна Якубіцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Губернатар | Анатоль Міхайлавіч Ісачанка | ||||||
Папярэднік | Іван Эдуардавіч Ліпніцкі | ||||||
Нараджэнне |
22 верасня 1971[1] (52 гады) |
||||||
Партыя | беспартыйная | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці.
У 2007 годзе скончыла прыватную ўстанову адукацыі «Мінскі інстытут кіравання» па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
Працоўную дзейнасць пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама Мінскай вобласці.
У 1994—2007 гадах працавала на розных пасадах у СПК «Раніца-агра», участку «Світанак» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.
З 2007 па 2008 гадах працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне горада Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».
З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.
18 лютага 2018 года была выбрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе № 21. За яе кандыдатуру было пададзена 72,92 % (11 667 галасоў), пры яўцы выбаршчыкаў 70,71 %[2].
27 лютага 2018 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў[3].
15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.