From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Віктараўна Даўгяла (нар. у 1978 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Наталля Віктараўна Даўгяла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1978 |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ігар Аляксандравіч Марзалюк |
Узнагароды |
Скончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008—2012 гадах навучалася ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 18 мая 2016 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Канфесійная палітыка ў Беларускай ССР у 1921—1939 гг.». Навуковы кіраўнік — Ігар Аляксандравіч Марзалюк.
З часу заканчэння ўніверсітэта ў 2000 годзе і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Да 2023 года займала пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Займаецца вывучэннем пытанняў канфесіянальнай гісторыя Беларусі, канфесіянальнай палітыкі савецкай улады ў БССР, царкоўнай гісторыі і гісторыі рэлігійна-канфесійных адносін на беларускіх землях у першай палове ХХ стагоддзя, пытанняў спецыфікі ўзаемадзеяння савецкай дзяржавы і веруючых і інш. Вывучае гісторыю праваслаўя на Беларусі, гісторыю манаскіх супольнасцяў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Даследуе гісторыю асобных храмаў і манастыроў, страчаныя архітэктурныя аб’екты сакральнай гісторыі Полацка і Паўночнай Беларусі і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.