украінская пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Васільеўна Шчэрба (укр.: Наталія Василівна Щерба; нар. 16 лістапада 1981[2], Маладзечна, БССР) — рускамоўная ўкраінская[2] пісьменніца. Піша творы для падлеткаў у жанрах фэнтэзі ды фантастыка. Наталля жыве ва Украіне, у горадзе Івана-Франкоўск. Яе больш вядомымі творамі з’яўляюцца цыклы падлеткавых раманаў «Часодеи», «Чародол», «Лунастры» і «Финиста».
Наталля Шчэрба | |
---|---|
укр.: Наталія Василівна Щерба | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Vasilisa Ogneva |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1981[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | з 2005 |
Жанр | раман і фэнтэзі |
Мова твораў | руская |
Прэміі | Еўракон 2010(ESFS Awards), пераможца ў намінацыі «Найлепшая дзіцячая кніга» прэміі OZON.ru ONLINE AWARDS-2015 (Цыкл «Часодеи») |
instagram.com/sherbanat/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў горадзе Маладзечна (БССР) 16 лістапада 1981 года. Дзяцінства правяла у Расіі. Улюбленым школьным прадметам будучай пісьменніцы была літаратура, якая натхняла да напісання уласных твораў. Сярод улюбленых аўтараў былі Аляксандр Дзюма, Жуль Верн, Усевалад Нястайка, Марк Твэн, Оскар Уайльд, Міхаіл Булгакаў, Кір Булычоў, Астрыд Ліндгрэн, Джаан Роўлінг. Яшчэ ў дзяцінстве Шчэрба цікавілася таямніцамі часу, любіла фантазаваць і марыла стаць пісьменніцай[3]. Таксама Наталля захаплялася маляваннем і прафесійна займалася у-шу (заняткі яна наведвае і дагэтуль). Улюбленая зброя — даа (меч), палка і баявы веер.
Першымі чытачамі Наталлі сталі аднакласнікі. Падчас вучобы ў школе яна складала вясёлыя аповесці. Вынікам гэтай творчасці стаў невялікі раман пра «геаграфіцу-іншапланетніцу» і аднакласнікаў.
Пасля сканчэння вучобы ў школе паступіла ў Кіеўскую акадэмію лёгкай прамысловасці. Пасля сканчэння чацвёртага курса Наталля вырашыла не працягваць вучобу, таму што ўжо мела ўласнае атэлье моды, дзе і працавала, шыючы вячэрнія сукенкі, гарнітуры для сцэны і вывучаючы старадаўнюю вышыўку.
Першы публічны літаратурны твор Наталлі Шчэрбы выйшаў у 2005 годзе: было апублікавана фантастычнае апавяданне пра русалак «На дне». У той час аповесць набыла вядомасць дзякуючы ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве. Спачатку пісьменніца вырашыла ўзяць удзел, каб пасмяяцца з дадзенай тэмы. У выніку твор усім вельмі спадабаўся і Наталля стала пераможцай.
У 2008 годзе выйшаў першы раман пісьменніцы — «Быць чараўніцай», які апасля атрымаў шэраг прэмій. У 2010 годзе выйшаў фантастычны раман «Двухаблічны свет».
У 2010 годзе пісьменніца атрымала прэмію «Еўракон-2010» у намінацыі «Найлепшы малады фантаст Еўропы» (прэмія «EuroCon (ESFS Awards)»)[4]. У тым жа годзе яна атрымала гран-пры конкурса «Новая дзіцячая кніга» у намінацыі «Прыгоды і фэнтэзі» з кнігай «Часовой ключ».
Найвядомейшая серыя кніг пісьменніцы («Часодеи») убачыла свет спачатку на расійскай мове: першая кніга «Часодеи. Часовой ключ» (сакавік 2011 года), другая кніга «Часодеи. Часовое сердце» (кастрычнік 2011 года), трэцяя кніга «Часодеи. Часовая башня» (29 лютага 2012 года), чацвёртая кніга «Часодеи. Часовое имя» (1 снежня 2012), пятая кніга «Часодеи. Часограмма» (2013 год), шостая кніга «Часовая битва» (2014 год). У 2015 годзе выйшла энцыклапедыя па часавому свету — «Часодейная книга». Падчас 2015—2017 гадоў кнігі пераклалі на ўкраінскую, польскую, чэшскую ды славацкую мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.