Надзя Мурад
іракская праваабаронца езідскага паходжання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзя Мурад Басе Таха (курд.: نادیە موراد, араб. نادية مراد; нар. 10 сакавіка 1993[1], Коча[d], Найнава[d][2][3]) — іракская праваабаронца езідскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Яна марыла стаць педагогам, але не змагла скончыць універсітэт: яе пасёлак Коча ў 2014 годзе захапілі баевікі ІДІЛ. Разам з іншымі езідамі (субэтнас курдаў) трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты. Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону.
У 2016 годзе Надзе Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Жыве ў Германіі.
Лаўрэат прэміі імя Сахарава (2016).
Remove ads
Зноскі
- https://www.nobelprize.org/prizes/peace/2018/murad/facts/ Праверана 8 лістапада 2024.
- Who is the Nobel Peace Prize 2018 winner Nadia Murad? Праверана 5 кастрычніка 2018.
- nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 18 студзеня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads