From Wikipedia, the free encyclopedia
Надзя Буланжэ (16 верасня 1887, Парыж, Францыя — 22 кастрычніка 1979, Парыж, Францыя) — французскі музыкант, дырыжор, педагог.
Нарадзілася ў сям’і патомных музыкантаў: бацька — кампазітар, лаўрэат Вялікай Рымскай прэміі, выкладчык вакалу ў Парыжскай кансерваторыі. Маці — спявачка Раіса Мышэцкая, нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Надзя пачала вучыцца музыцы (арган, кампазіцыя) з 9-гадовага ўзросту. З 1903 дапамагала Г. Форы ў яго арганным музіцыраванні ў царкве Ла Мадлен ў Парыжы. Скончыла Парыжскую кансерваторыю.
Пасля смерці каханай сястры Лілі ў 1918 годзе пакінула кампазітарства, цалкам прысвяціўшы сябе выкладанню і прапагандзе музыкі. Пачынаючы з 1920 года выкладала ў Нармальнай школе музыкі, затым у Амерыканскай кансерваторыі ў Фантэнбло і іншых установах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.