Надзея Віктараўна Траян
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Надзея Віктараўна Траян (24 кастрычніка 1921, Дрыса — 7 верасня 2011, Масква[1]) — савецкая разведчыца і медыцынская сястра партызанскага атрада «Бура», Герой Савецкага Саюза (1943).
Надзея Віктараўна Траян | |
---|---|
Род дзейнасці | выведнік, урач-хірург |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 2011 (89 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Васіль Ігнатавіч Карацееў[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў сям’і служачага. Скончыла 10 класаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай фашысцкімі войскамі, удзельнічала ў рабоце падпольнай арганізацыі ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці. Члены падпольнай камсамольскай арганізацыі, створанай на торфазаводе, збіралі разведдадзеныя аб праціўніку, папаўнялі шэрагі партызан, аказвалі дапамогу іх сем’ям, пісалі і расклейвалі ўлёткі. З ліпеня 1942 г. была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў «Сталінская пяцёрка» (камандзір М. Васіленка), «Бура» (камандзір М. Скаромнік), брыгады «Дзядзі Колі» (камандзір — Герой Савецкага Саюза П. Р. Лапацін) у Мінскай вобласці. Удзельнічала ў аперацыях па падрыве мастоў, нападзенні на варожыя абозы, не раз ўступала ў бой з карнікамі. Па заданні арганізацыі прыняла ўдзел разам з М. Б. Осіпавай і А. Р. Мазанік ў падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнні фашысцкага гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубе. Аб гэтым подзвігу савецкіх партызан расказана ў мастацкім фільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» («Беларусьфільм»).
Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1209) Надзеі Віктараўне Траян прысвоена 29 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Пасля вайны ў 1947 годзе скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Працавала дырэктарам НДІ санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя СССР, дацэнтам кафедры хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Была членам прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны, членам Камітэта абароны міру, старшынёй выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР, членам Савета міжнароднай Федэрацыі змагароў супраціву, сустаршынёй Міжнароднай арганізацыі санітарнай асветы.
Жыла ў Маскве.
Кандыдат медыцынскіх навук, старшы лейтэнант медыцынскай службы запасу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.