былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 752 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Гарадзейскага сельсавета перададзены вёскі Завітая I і Завітая II[1]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Навасёлкі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сейлавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 752 чалавекі[3], з іх 87,0 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,9 % — палякі[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.