Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі

рускі і беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі

Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі (13 верасня 1836[1] — ?) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.

Хуткія факты Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі, Дата нараджэння ...
Мікалай Паўлавіч Васкрасенскі
Thumb
Дата нараджэння 13 верасня 1836(1836-09-13)
Дата смерці невядома
Альма-матар
Закрыць

Біяграфія

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1836 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у бацькоўскім доме. Потым вучыўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1849 па 1855 год[1]. Выпушчаны з чынам XII класа і званнем архітэктарскага памочніка[1].

Прафесійная дзейнасць

Прызначаны вытворцам прац у віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію, а потым — начальнікам штучнага стала (з 1862)[1]. У час службы тут М. Высоцкі быў ганараваны званнем архітэктара[1].

За пераўтварэннем камісій у 1865 годзе пакінуты па-за штатам, а потым быў на пасадах: малодшы архітэктар будаўнічага аддзялення вяцкага губернскага праўлення (з 1867), на той самай пасадзе па Віцебскай губерні (з лютага 1868), полацкага епархіяльнага архітэктара (са жніўня 1873), губернскага архітэктара ў Сімбірску (з 1876) і, урэшце, з сакавіка 1885 года і прынамсі да 1892 года, — сімбірскім губернскім інжынерам[1].

Некаторы час (1880-85) быў архітэктарам пры Сімбірскім кадэцкім корпусе  (руск.)[1].

Сям'я

Быў жанаты, меў прынамсі двух дзяцей: дачку і сына[2].

Творчасць

  • у 1855-68 гадах у Віцебску і Віцебскай губерні[1]:
    • Мураваны будынак гасцінага двара
    • Рымска-каталіцкая царква ў Бешанковічах Лепельскага павета
    • Двухпавярховы мураваны будынак архіва пры рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі
    • Мураваная трохпавярховая прыбудова да будынка губернатарскага дома
    • Два драўляных будынка для гауптвахты са службамі пры гарадскіх казармах
    • Драўляны будынак пажарнай часці
    • Мураваныя бані пры турме ў Дрысе
    • Драўляны будынак службы пры багаўгодных установах
    • Парахавы пограб для 2-га рэзервнага батальёна
    • Мураваная царква ў с. Вялеткавічы Віцебскага павета
    • Мураваная Багаслоўская царква[3]
  • у 1868-73 гадах[1]:
    • Нязначныя пабудовы ў розных месцах
  • у 1873-92 гадах у Сімбірску і Сімбірскай губерні[1]:
    • Мураваны дом для агульнай трапезнай, келій і службаў пры Спаскім жаночым манастыры
    • Даходны двухпавярховы мураваны дом пры тым самым манастыры
    • Мураваная капліца
    • Перабудова будынка жаночага епархіяльнага вучылішча
    • Уладкаванне дрэнажа пры будынку духоўнай семінарыі
    • Гаспадарчыя пабудовы пры турэмным замку
    • Каналізацыя пры будынках кадэцкага корпуса  (руск.)
    • Мураваныя прыбудовы[1]:
      • Да будынка духоўнай кансісторыі
      • Да будынка рабочага папраўчага дома
      • Да будынка аддзялення дзяржаўнага банка ў Сімбірску

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.