Міў Лікі (англ.: Meave Leakey, нар. 28 ліпеня 1942 г., Лондан) — брытанскі і кенійскі заолаг і палеаантрополаг, аўтар многіх антрапагенетычных адкрыццяў, жонка Рычарда Лікі.
Міў Лікі | |
---|---|
Meave Leakey | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Рычард Лікі |
Дзеці | Луіза Лікі |
Род дзейнасці | палеантолаг, палеаантраполаг, эвалюцыяніст, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | палеаантрапалогія і эвалюцыйная біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[1] (1968) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | leakey.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Leakey».
|
Біяграфія
У 1965 годзе скончыла ўніверсітэт Паўночнага Уэльса ў Бангоры, дзе вывучала заалогію. Наступныя два гады працавала ў Цэнтры прыматаў у Цігоні, па запрашэнню Луіса Лікі. Вывучала марфалогію пярэдніх канечнасцяў малпаў Усходняй Афрыкі. У 1968 г. ва ўніверсітэце Уэльса атрымала Доктарскую ступень па заалогіі. У 1969 пачала працу ў атрадзе Рычарда Лікі ў раёне возера Туркана, у 1970 годзе Міў і Рычард пажаніліся.
З 1989 года ўзначальвае экспедыцыйную работу па пошуку рэшткаў старажытнага чалавека, у 1990-х узначаліла аддзел палеанталогіі ў Нацыянальным музеі Кеніі.
Найбольш значная яе знаходка — выяўлены ў 1995 годзе Australopithecus anamensis, якая датыроўкай ў 4,1 млн гадоў адсунула час паходжання аўстралапітэкаў і прамахаджэння яшчэ на паўмільёна гадоў.
Літаратура
- Лики // Онлайн-энциклопедия «Кругосвет».
Выбраная бібліяграфія
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.