Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі

беларускі рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі (6 красавіка 1939(1939-04-06)[1], Пашкоўскі[d] ці Краснадар20 кастрычніка 2023(2023-10-20)[2]) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно.

Хуткія факты Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў у 1972 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. 3 1971 года на кінастудыі «Беларусьфільм», з 2001 мастацкі кіраўнік студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1979 года.

Творчасць

Рэжысёр дакументальных фільмаў: «Каралеў я не іграла» (1983), «Цавед Танем. Арменія. Фрагменты трагедыі» (1989), «Дарога на Курапаты» (1990), «Con anima. 3 душой» (1992), «Жаваранкі Беларусі», «Успамін аб Мікалаю Равенскім» (абодва 1993), «Сцежка, сцежачка, дарога» (1994), «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1997), «Дзеці ветру, дзеці зямлі» (2003), «Цытадэль (Храм на граніцы)» (2004), «Ва ўсе дні» (2007) і інш.

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994).

Зноскі

  1. Жданоўскі Міхаіл Андрэевіч // Беларусь у асобах і падзеях Праверана 26 кастрычніка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  2. Пайшоў з жыцця аўтар стужкі „Дарога на Курапаты“, беларускі рэжысёр-дакументаліст Міхаіл Жданоўскі // Reform.by — 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q108094820'></a>

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.