Міхаіл Аляксандравіч Карчміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Алякса́ндравіч Карчмі́т (1 лютага 1949 — 22 мая 2004) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 гады. З 2000 па 2004 гады член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Старшыня агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён). Герой Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 лютага 1949 года ў вёсцы Радзеўцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Скончыў інжынерам-механікам Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1975 годзе. У перыяд з 1968 па 1970 гады служыў у арміі.
З 1967 па 1968 гады працаваў слесарам на Мінскім станкабудаўнічым заводзе, з 1975 па 1980 — інжынерам, а затым галоўным інжынерам калгаса «Ленінскі шлях», з 1980 па 1988 — старшынёй калгасу «Рассвет» Нясвіжскага раёна. З 1988 — старшыня агракамбіната «Сноў».
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 г. З 2000 года член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Памёр 22 мая 2004 года (на 56-ым годзе жыцця).
Узнагароды і званні
- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
- Ордэн «Знак Пашаны» (1984).
- Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1994).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Стварэнне сістэмы сартоў азімай пшаніцы (Triticum aestivum L.) і тэхналогіі вытворчасці зерня харчовага прызначэння».
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999).
- Званне «Герой Беларусі» (2001).
- Званне «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа» (2002).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.