From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́й Гі́мпу (рум.: Mihai Ghimpu; 19 лістапада 1951, Калоніца, МССР, СССР) — малдаўскі палітычны дзеяч, лідар Ліберальнай партыі Малдовы. Займаў пасаду старшыні Парламента Малдовы, з верасня 2009 па снежань 2010 выконваў абавязкі прэзідэнта Малдовы.
Міхай Гімпу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Mihai Ghimpu | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Варонін | ||||||
Пераемнік | Улад Філат (в. а.) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Варонін | ||||||
Пераемнік | Мар'ян Лупу | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лістапада 1951 (72 гады) |
||||||
Жонка | Дзіна Гімпу[d] | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (праваслаўе) | ||||||
Партыя | Ліберальная партыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Юрыст | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 19 лістапада 1951 года ў сяле Калоніца Кішынёўскага раёна Малдаўскай ССР. Скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст», працаваў адвакатам і шэфам адвакацкага бюро «Крэда». У 1978—1990 гадах працаваў юрыстам, узначальваў юрыдычныя аддзелы розных прадпрыемстваў, а таксама з’яўляўся суддзёй аднаго з адміністрацыйных сектараў Кішынёва.
У канцы 1980-х гадоў стаў адным з заснавальнікаў Народнага фронту Малдовы (НФМ). У 1990 годзе быў абраны ў парламент і ўвайшоў у фракцыю Народнага фронту. Пакінуў арганізацыю ў 1993 годзе. У 1994 годзе быў абраны членам малдаўскага парламента ад Блока сялян і інтэлігенцыі. У 1997 годзе Гімпу ўзначаліў створаную ў 1993 годзе Партыю рэформ (у красавіку 2005 года партыя змяніла сваю назву і пачала называцца Ліберальнай партыяй Малдовы). З 2007 па 2008 год з’яўляўся старшынёй муніцыпальнага савета Кішынёва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.