вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міраго́шч[1] (трансліт.: Mirahošč, руск.: Мирогощ) — вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сормаўскага сельсавета.
Вёска
Мірагошч
|
У 1924—1960 гадах цэнтр Мірагошчанскага сельсавета.
Згадваецца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Мірагошч, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна Красінскаму[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.