From Wikipedia, the free encyclopedia
Міндальная мука, таксама молаты міндаль — харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам якаснага драбнення салодкага міндаля. Кансістэнцыя больш падобная да кукурузнай мукі, чым да пшанічнай мукі. Міндальную муку яшчэ называюць міндальнай пудрай або міндальным парашком. Міндальная мука пераважна выкарыстоўваецца для прыгатавання розных кандытарскіх вырабаў і дэсертаў. Міндальная пудра захоўвае ўсе вітаміны і мінеральныя элементы, якія ўтрымліваюцца ў міндальных арэхах. Міндальныя парашок вельмі каларыйны і пажыўны.
Міндальная мука выкарыстоўваецца ў выпечцы і кандытарскіх вырабах — для прыгатавання міндальных пячэнняў макарон і макарун і іншай салодкай выпечкі, у начынках для пірожных і тортаў, напр. торт Захер, і з’яўляецца адным з двух асноўных інгрэдыентаў марцыпана і міндальнай пасты. У Францыі міндальная мука з’яўляецца важным інгрэдыентам франжыпана, а таксама начынкай для традыцыйнага «Пірага валхвоў».
Міндальная мука ў апошні час зрабілася важнай для выпечкі вырабаў для людзей, якія знаходзяцца на дыеце з нізкім утрыманнем вугляводаў. Яна дадае выпечцы вільготнасць і насычаны арэхавы смак.
У міндалі высокі ўзровень поліненасычаных тлушчаў. Як правіла, тлустыя кіслоты амега-6 у міндалі абаронены ад акіслення паверхневай лупінкай і вітамінам Е. Калі міндаль здрабняецца, гэтая ахоўная лупінка разбіваецца, а плошча адкрытай паверхні рэзка павялічваецца, што значна ўзмацняе схільнасць арэха да акіслення.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.