Мінатаўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міната́ўр — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара-людаед з галавой быка і целам чалавека.

Яго ўласнае імя — Астэрый («Зорны»). Народжаны жонкай крыцкага цара Мінаса (дачюой Геліяса) Пасіфаяй ад свяшчэннага быка бога Пасейдона або ад самога Пасейдона. Мінас пасяліў Мінатаўра ў падземным лабірынце, куды яму прыносілі ў ахвяру (штогод або некалькі разоў на год) па сем юнакоў і дзяўчат з падуладных Мінасу Афін. Забіты героем Тэсеем.
Гл. таксама
Літаратура
- Кун Н. А. Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі — М.: ЗАТ Фірма СТД, 2005. — 558 з. ISBN 5-89808-013-9
![]() |
Мінатаўр на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.