Remove ads
літаратуразнавец, крытык, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола (Мікалай Іванавіч) Прашковіч (4 мая 1932, в. Гарадзішча Бярэзінскага раёна — 2 лютага 1983, там жа) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1965).
Мікалай Іванавіч Прашковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1983 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 годзе паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З чацвёртага курса перавёўся на беларускае аддзяленне, якое скончыў у 1957 годзе. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах, дзе выкладаў беларускую і нямецкую мовы, а таксама беларускую літаратуру (1957—1960). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1960—1963). З кастрычніка 1963 года працаваў у гэтым інстытуце малодшым навуковым супрацоўнікам, затым старшым навуковым супрацоўнікам (1969—1974).
У 1965 годзе абараніў дысертацыю па творчасці С. Полацкага[1].
Некаторыя яго выступленні ў друку вылучаліся асаблівай палемічнай завостранасцю і атрымалі шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі. Так, рэцэнзія М. Прашковіча на кнігу А. Коршунава пра А. Філіповіча (Полымя. 1965. № 12) выклікала рэзка адмоўную рэакцыю галоўнага афіцыёзнага гісторыка Л. Абэцэдарскага, ягоных аднадумцаў і паслужыла ў 1966 г. падставай для спецыяльнай навуковай дыскусіі ў Акадэміі навук па пытаннях беларускай дзяржаўнасці, ацэнцы ролі царкоўна-рэлігійнай уніі і інш. М. Прашковіч сябраваў з многімі патрыятычна настроенымі беларускімі пісьменнікамі і навукоўцамі, асабліва з Л. Геніюш, з якой перапісваўся і якую наведваў у Зэльве. Наладзіў сувязі з украінскімі патрыётамі. Калі ў пачатку 1970-х г. некаторыя з іх (М. Кацюбінская, З. Франко) былі абвінавачаныя ў нацыяналізме і пазбаўленыя работы, М. Прашковіч збіраў сродкі на дапамогу ўкраінскім сябрам.
Даверлівы, адкрыты і залішне эмацыянальны М. Прашковіч быў выкарыстаны савецкай дзяржбяспекай, пад пільным наглядам якой знаходзіўся, для дыскрэдытацыі некаторых патрыётаў, фабрыкацыі справы і выкрыцця ў 1973—1974 г. «гнязда беларускіх нацыяналістаў» у АН БССР, у выніку чаго пацярпела цэлая група беларускіх навукоўцаў[крыніца?]. Па абвінавачанні ў беларускім нацыяналізме ў 1974 г. М. Прашковіч быў звольнены з работы ў АН БССР. Пэўны час заставаўся беспрацоўным, затым працаваў грузчыкам, карэктарам у часопісе «Родная прырода» і газеце «Вечерний Минск». У 1982 г. па стане здароўя пакінуў работу. Трагічна загінуў у час пажару ў роднай вёсцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.