From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Фёдаравіч Капіч (15 жніўня 1918, в. Шаенка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1962), доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1981). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1987).
Мікалай Фёдаравіч Капіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1918 (105 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1979) і кандыдат філасофскіх навук (1962) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Скончыў Ульскую сярэднюю школу (1932), Полацкі педагагічны тэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1937), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957).
У 1937—1939 гадах — настаўнік Каханавіцкай сярэдняй школы Асвейскага раёна.
Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
3 1945 года — на партыйнай рабоце, з 1958 года — загадчык аддзелам ЦК КПБ.
У 1969—1975 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
У 1975—1991 гадах — старшы выкладчык, загадчык кафедры, прафесар Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
Член КПБ у 1960—1976 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.
Член рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ: «Ідэалагічная работа — магутная сіла ў барацьбе за камунізм» (1962), «У творчай актыўнасці мас — залог урачыстасці камунізму» (1964), «Шляхі далейшага ўдасканалення сацыялістычнага ладу жыцця» (1983).
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1966, 1971), шматлікімі медалямі і ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.