беларускі грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Самоцік (6 мая 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет — 17 верасня 1983, Беласток) — беларускі грамадскі дзеяч.
Мікалай Самоцік | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1983 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.
З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.
Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводскай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэння Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.
Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.