Мікала́й Мікала́евіч Ярóменка-мало́дшы (14 лютага 1949, Віцебск — 27 мая 2001) — акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.
Мікалай Мікалаевіч Яроменка | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 14 лютага 1949[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2001[1][2] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Мікалаевіч Яроменка |
Маці | Галіна Аляксандраўна Арлова |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
Нарадзіўся сям’і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменка і народнай артысткі Беларусі Галіны Аляксандраўны Арловай.
Скончыў школу ў 1967 годзе, вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку…», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра — фільм «Рыцарскі раман».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.