From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Мікалаевіч Лабко (5 мая 1948, Клепачы, Нясвіжскі раён — 22 лютага 2024) — беларускі партыйны і палітычны дзеяч, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама (1988—1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання (1990—1995)[1].
Мікалай Мікалаевіч Лабко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 мая 1948 |
||||||
Смерць | 22 лютага 2024 (75 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Нарадзіўся 5 мая 1948 года ў вёсцы Клепачы Нясвіжскага раёна. Вырас ён у Баранавічах, дзе ў 1967 годзе скончыў тэхнікум лёгкай прамысловасці[2].
У 1967 годзе пачаў працоўную дзейнасць слесарам Баранавіцкага баваўнянага камбіната[1]. Працаваў інструктарам, а пазней загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Баранавіцкага гаркама КПБ, пасля інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Брэсцкага абкама КПБ. У 1976 годзе абраны вызваленым сакратаром партыйнай арганізацыі ткацкай вытворчасці[1].
У 1985 годзе Мікалай Лабко вярнуўся ў Баранавічы другім сакратаром гаркама КПБ[1]. У 1988 годзе Лабко быў прызначаны старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама і гарадскога Савета народных дэпутатаў адначасова[2].
У 1990 годзе выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання. Спачатку ўваходзіў у камуністычную, а потым пракебічаўскую групу «Беларусь», хаця пры гэтым не быў «ястрабам». 25 жніўня 1991 па ўсім пакеце законапраектаў аб Незалежнасці галасаваў «За»[2].
У 1995 годзе пакінуў пасаду старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. У 1996 годзе ўзначаліў Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. З 2018 года на пенсіі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.