(1530—1597) ваявода полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Дарагастайскі (Аляхновіч; каля 1530 — 28 студзеня 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Дарагастайскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Mikalojus Dorohostaiskis польск.: Mikołaj Dorohostajski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Давойна | ||||||
Пераемнік | Андрэй Сапега | ||||||
Нараджэнне | каля 1530 | ||||||
Смерць | 28 студзеня 1597[1] | ||||||
Род | Дарагастайскія | ||||||
Бацька | Мікалай Пятровіч Кухмістровіч | ||||||
Маці | Марыяна з Лукомскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Войнаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Пётр Дарагастайскі, Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, Раіна з Дарагастайскіх[d][2] і Марына Дарагастайская[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[1] |
Паходзіў са шляхецкага роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын Мікалая Пятровіча Аляхновіча (Кухмістровіча).
Вялікі стольнік літоўскі (з 1566), ваявода полацкі (з 1576); староста ваўкавыскі (з 1576) і лепельскі (з 1577). Быў таксама цівуном гандынскім (з 1566), дзяржаўцам вялёнскім, шарашоўскім (з 1574) і бейсаголаўскім. Прымаў удзел у сойме звычайным 1590/1591 гадоў[3].
Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага Княства Літоўскага (1566), у падрыхтоўцы Люблінскай уніі (1569). Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), заняў Невель (1580), вызначыўся пры адваёве Полацка, за што Стэфан Баторый прызначыў яго камендантам полацкага замка.
«Попіс войска літоўскага 1567 года» адлюстроўвае наступныя ўладанні Мікалая Дарагастайскага:
«Месяца октебра 13 дня. Пан Миколай Дорогостайский, столник господарский, ставил почту з ыменей своих — з ыменья Ошменского, Войславенского и Жоснянского, в повете Ошменском лежачих, коней сем; з ыменья Новодворского, з ыменья Станковского в повете Менском лежащих, а к тым именьям данники Вирненские, и в Рогачове коней шесть; з ыменья Кортянского в земли Жомойтской коней десеть; з ыменья Гринковского в повете Упицком кони два; з ыменья Покгир в повете Виленском конь один. Всих коней оказал с повинности двацать осм; то есть по гусарску — с тар., древ., пнцр., при.; а особливе по казацку коней осм — з сагай., з рогати.. Всих коней тридцать шесть. Он же ставил драбов осмнадцать з ручни., з мечи, з секирки»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.