Мікалай Іванавіч Кастамараў

расійскі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Іванавіч Кастамараў

Мікалай Іванавіч Кастамараў (руск.: Николай Иванович Костомаров; 16 мая 1817, в. Юрасаўка, Варонежская губерня — 19 красавіка 1885, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расійскі гісторык.

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Кастамараў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Навуковая дзейнасць Кастамарава пачалася з магістарскай дысертацыі, прысвечанай гісторыі Украіны. Дысертацыя была спалена за занадта дзёрзкія, на меркаванне цэнзараў, думкі аўтара. Кастамараў з некалькімі аднадумцамі стварыў у Кіеве таемнае таварыства — «Кірыла–Мефодзьеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэнне канфедэрацыі славянскіх народаў. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля года правёў у зняволенні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці, а пасля сасланы ў Саратаў з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.

Пасля смерці Мікалая I Кастамараў атрымаў поўнае памілаванне, стаў прафесарам Пецярбургскага ўніверсітэта, пакінуў 21 том сваіх прац. Асноўная праца: «Руская гісторыя ў жыццяпісах яе найгалоўнейшых дзеячаў». Таксама Кастамараў вядомы афарызмам: «Праўдзівая любоў гісторыка да сваёй бацькаўшчыны можа выяўляцца толькі ў строгай пашане праўды».

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.