Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва (ням.: Akademie der Bildenden Künste München) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Мюнхен.
Гісторыя
Акадэмія з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных і адной з найстарэйшых мастацкіх вучэльняў Германіі. Гісторыя акадэміі ўзыходзіць да XVIII стагоддзя, да заснавання ў 1770 годзе курфюрстам Максіміліянам ІІІ так званай Школы малявання. Акадэмія выяўленчага мастацтва была ператворана ў 1808 годзе каралём Баварыі Максіміліянам I у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў.
Умоўнай назвай «Мюнхенская школа» называюць таксама групу мастакоў, якія працавалі ў Мюнхене або навучаліся ў акадэміі з 1850 па 1918 год. Карціны іх характарызуюцца натуралістычнасцю і цёмнай святлаценю. Тыповыя сюжэты жывапісу ўключаюць пейзажы, партрэты, нацюрморты і жывапіс на гістарычную тэматыку.
У 1946 годзе Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў была аб’яднаная са Школай мастацтваў і рамёстваў і Школай прыкладнога мастацтва. У 1953 годзе назва навучальнай установы была зменена на цяперашнюю.
Зноскі
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.