Мора Вільготнасці (лац.: Mare Humorum) — невялікае круглае месяцавае мора, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы бачнага з Зямлі боку Месяца.

Хуткія факты Мора Вільготнасці ...
Мора Вільготнасці
Thumb
Мора Вільготнасці
Закрыць

Апісанне

Горы навакол Мора Вільготнасці ўтвараюць мяжу старажытнага басейна ўдарнага паходжання. Басейн запоўнены застылай базальтавай лавай, якая прасціраецца месцамі за яго мяжу: так, паўночна-заходняя мяжа басейна плаўна пераходзіць у паўднёвы ўскраек Акіяна Бур. Пласт застылай лавы, як мяркуецца, мае таўшчыню больш за 3 км, пры гэтым таўшчыня пласта павялічваецца да цэнтра басейна. Дакладны ўзрост мора складана ўсталяваць, паколькі не існуе узораў горнай пароды, сабраных у гэтай вобласці. Аднак лічыцца, што ўзрост мора падобны з узростам Нектарыйскага і Імбрыйскага басейнаў, г. зн. ляжыць у межах ад 3,4 да 4,4 млрд гадоў[1].

Размяшчэнне Мора Вільготнасці на
бачным боку Месяца
Thumb

Даследчыкі лічаць Мора Вільготнасці даволі цікавым утварэннем з пункту гледжання навукі, паколькі яно дазваляе зразумець працэсы фарміравання іншых месяцавых мораў пад уздзеяннем тэктонікі басейнаў і эвалюцыю масконаў — абласцей месячнай кары з гравітацыйнымі анамаліямі.

Зноскі

  1. Mare Humorum Craters Tell Story Of Basalt(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 9 лістапада 2013.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.