Мая́скія мовы , ці мая́нскія мовы (таксама мовы мая ) — вялікая сям’я індзейскіх моў Месаамерыкі , распаўсюджаная ў паўднёвай Мексіцы , Гватэмале і Белізе . Агульная колькасць гаворачых звыш 5 млн чалавек. Агульны продак — прамаяская мова .
Вобласць распаўсюджання маяскіх моў
Класіфікацыйная схема маяскіх моў
Найбуйнешыя па колькасці носьбітаў мовы:
кічэ — 900 тыс. носьбітаў (Гватэмала )
юкатэкская , ці мая — 800 тыс. (паўвостраў Юкатан , Мексіка )
кекчы — 740 тыс. (Гватэмала, Сальвадор ).
Некалькі маяских моў ужо вымерла (адзначаны ніжэй знакам † ).
Уключае 28 жывых моў і 3 мёртвыя.
Уастэкская падсям’я/галіна: уастэкская , чыкамусельтэкская † (кабіль)
Юкатэкская падсям’я/галіна:
іца-мапанская група: іца , мапанская
юкатэк-лакандонская група: лакандонская (лакантун), юкатэкская
Ядзерна-маяская падсям’я
Заходняя надгаліна
чалана-цэльталанская галіна (вялікая цэльталанская; Ch’olan ):
чольская група:
заходнечольская падгрупа: чантальская (ёкатан), чольская
усходнечольская падгрупа: іерагліфічная мая † , чольці † , чорці
цэльтальская група: цэльтальская , цоцільская
канхабаль-чухская галіна (Q’anjob’alan ):
група чух-тахалабаль : тахалабаль , чух
канхабальская група:
канхабаль-хакальтэкская падгрупа: акатэкская , канхабальская , хакальтэкская (попці)
матасінтлекская мова (катоке): матасінтлекская (мачо ), тусантэкская (мучу) гаворкі
Усходняя надгаліна :
мамійская галіна:
тэка-мамская група: мам , тэктытэкская (тэка)
ішыльская група: агуакатэкская (авакатэк), ішыльская (ішыль)
кічэ (кічэанская) галіна:
кекчы
мовы паком : пакомам і пакомчы
уласна кічэ група:
кічэ-ачы падгрупа: кічэ , ачы
какчыкель-цутухільская падгрупа: какчыкельская , цутухільская
сакапультэк-сіпакапская група:
сакапультэкская ,
сіпакапенская (сіпакапа)
успантэкская мова