Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў — універсальны сродак зносін, створаны індзейцамі Вялікіх Раўнін, якія размаўлялі на розных мовах.

Thumb
Распаўсюджанне жэставай мовы ў 1930-х гадах

Гісторыя і геаграфія

Час узнікнення мовы жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў невядомы. Еўрапейцы, якія ўпершыню наведалі Вялікія Раўніны, ужо адзначалі яе выкарыстанне індзейцамі[1]. Гэта пацвярджаюць запісы Кабеса дэ Вака ў 1527 годзе і Васкеса дэ Каранада ў 1541 годзе.

Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў уключала каля 500 знакаў, якія паказваліся пэўнымі рухамі рук, становішчам галавы ці выразам твару. Яе разумелі прадстаўнікі дзясяткаў народаў на велізарнай тэрыторыі ў 2,6 мільёна км² ад раўнін Альберты на поўначы і да Рыа-Грандэ на поўдні, ад Місісіпі на ўсходзе да Невады і Арэгона на захадзе. У часы асваення Дзікага Захаду яе ведалі многія белыя гандляры, скупшчыкі пушніны і траперы. Большасць індзейцаў таго часу лічыла, што мову жэстаў стварылі каёва, таму што яны найбольш па-майстэрску валодалі ёю, у той час як найбольш аддаленыя ад зямель каёва плямёны былі найменш вопытныя. Больш верагодна, што каёва цудоўна валодалі гэтай мовай, паколькі жылі на геаграфічным скрыжаванні: каманчы, ліпаны і танкава — на поўдні, сіу, кроу, усходнія шашоны, чарнаногія і іншыя — на поўначы. Каёва з'яўляліся пасрэднікамі, калі ішла гаворка пра вайну ці пра мір, і па неабходнасці яны распаўсюджвалі гэту мову, але наўрад ці былі яе стваральнікамі. Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў развівалася ўсюды, дзе ёй не было альтэрнатывы, і да часу асваення Вялікіх Раўнін белым чалавекам яна стала віртуознай і хуткай заменай маўленню.

У 1885 годзе мову жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў выкарыстоўвала звыш 110 тысяч чалавек з плямёнаў сіу, шаенаў, чарнаногіх, арапаха і каёва[2]. Афіцэр арміі ЗША Уільям Кларк, які цікавіўся звычаямі і культурай раўнінных індзейцаў, апісаў мову жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў у сваёй кнізе «Індзейская мова жэстаў» (англ.: The Indian Sign Language), апублікаванай у 1885 годзе.

Цяпер існуе невялікая колькасць людзей, якія валодаюць мовай жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў.[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wurtzburg, Susan, and Campbell, Lyle. North American Indian Sign Language: Evidence for its Existence before European Contact. International Journal of American Linguistics, Vol. 61, No. 2 (Apr., 1995), pp. 153—167.
  2. Tomkins, William. Indian sign language. [Republication of «Universal Indian Sign Language of the Plains Indians of North America» 5th ed. 1931]. New York : Dover Publications 1969. (p. 7)

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.