Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Медыка-псіхалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Медыка-псіхалагічны факультэт | |
---|---|
ГрДМУ | |
Заснаваны | 1993 |
Дэкан | Таццяна Міхайлаўна Шамава |
Адрас | 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80 |
У красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб арганізацыі медыка-псіхалагічнага факультэта. У тым жа годзе ажыццявілі першы набор студэнтаў. М. М. Пяткевіч адначасова ўзначальваў педыятрычны, медыка-псіхалагічны факультэты і аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй. З кастрычніка 1997 года гэту пасаду займаў Г. Р. Мармыш, а з мая 1998 года К. У. Вільчук.
З 1 верасня 1998 года загадам рэктара інстытута арганізаваны самастойны медыка-псіхалагічны факультэт, першым дэканам якога стала Таццяна Міхайлаўна Шамава.
З 2006 года па 2009 год медыка-псіхалагічны факультэт узначальвала Валянціна Аляксееўна Карпюк. З 2009 года па сённяшні дзень на пасадзе дэкана працуе прафесар Таццяна Міхайлаўна Шамава[1].
Медыка-псіхалагічны факультэт сёння аб’ядноўвае сем кафедр: псіхалогіі і педагогікі, неўралогіі і нейрахірургіі, медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, медыцынскай рэабілітацыі, 2-ю кафедру ўнутраных хвароб, 2-ю кафедру хірургічных хвароб.
Падрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.