Remove ads
нямецкая дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Батэнбергі (ням.: Battenberg) — марганатычная галіна Гесэнскага дому, фактычна — правячая дынастыя ў Вялікабрытаніі пачынаючы з 2022 года.
Большая частка членаў сям’і, якая жыве ў Вялікабрытаніі, адмовілася ад сваіх нямецкіх тытулаў у 1917 годзе з-за вайны з Германіяй. Яны ўзялі прозвішча Маўнтбэтэн — пераклад прозвішча Батэнберг на англійскую мову з перастановай частак.
У 1851 годзе Аляксандр Гесэн-Дармштацкі ажаніўся з Юліяй фон Хаўке, прыдворнай дамай яго сястры Марыі Аляксандраўны. Шлюб быў марганатычным. Брат Аляксандра вялікі герцаг Гесэнскі Людвіг III даў Юліі тытул графіні Батэнберг для яе і яе нашчадкаў, якія не змогуць прэтэндаваць на гесэнскі прастол. Тытул быў створаны па назве горада ў Гесэне, дзе муж і жонка некаторы час жылі ў адзіноце. У 1858 Юлія была ўзведзена да рангу прынцэсы. Пяць дзяцей Аляксандра і прынцэсы Батэнберг мелі тытул прынца ці прынцэсы і зварот Светласць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.