французскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Апалон» з Лімасола. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2015). З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4].
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 верасня 1984[1][2] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 58 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Апалон | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.
У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.
9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.
2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Алімпік». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8].
У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23.
У ліпені 2023 года папоўніў склад кіпрскага «Апалона».
Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.
Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12].
Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.