Мастацкі фонд БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацкі фонд БССР — грамадская арганізацыя пры Саюзе мастакоў БССР, якая садзейнічае мастакам і крытыкам-мастацтвазнаўцам у творчай дзейнасці, паляпшэнні іх матэрыяльнага становішча. Створаны ў 1944 годзе, з’яўляўся рэспубліканскай арганізацыяй Мастацкага фонду СССР і дзейнічаў на аснове яго статута і палажэння. Мастацкі фонд БССР узначальвала праўленне[1].
У 1990 годзе мастацкі фонд БССР і Саюз мастакоў БССР рэарганізаваны ў адзіную структурную арганізацыю Саюз мастакоў Беларусі, з 1995 года Беларускі саюз мастакоў.
Меў Мінскі мастацка-вытворчы камбінат, мастацка-вытворчыя майстэрні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, салоны-магазіны. Прапагандаваў творы мастацтва, наладжваў выстаўкі, конкурсы, арганізоўваў творчыя камандзіроўкі, набыццё мастацкіх работ, заказы на стварэнне твораў выяўленчага мастацтва, вёў работу з народнымі майстрамі, не аб’яднанымі ў мастацкія арцелі і промыслы, займаўся пытаннямі будаўніцтва і арэнды майстэрняў, вытворчых прадпрыемстваў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.