From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́я Я́каўлеўна Фру́мкіна (народжаная Малка Янкелеўна Ліўшыц, у першым шлюбе Фрумкіна, у другім — Віхман, партыйны і літаратурны псеўданім Эстэр) (1880, Мінск — 9 чэрвеня 1943, Карлаг) — удзельніца яўрэйскага сацыял-дэмакратычнага і камуністычнага руху, палітычны дзеяч, публіцыст.
Марыя Якаўлеўна Фрумкіна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Марыя Якаўлеўна Фрумкіна | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Усевалад Ігнатоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1880[1][2] |
||||||
Смерць |
9 чэрвеня 1943 |
||||||
Імя пры нараджэнні | іўр.: מלכה חיה ליפשיץ | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў сям'і меламеда. Атрымала традыцыйнае яўрэйскае рэлігійнае выхаванне. Скончыла Мінскую Марыінскую гімназію, Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Пецярбургу.
З 1897 член мінскай арганізацыі Бунда, з 1910 член яе ЦК. Вяла партыйную працу ў гарадах Беларусі і Украіны. У 1905—1907 займалася выданнем партыйнай перыядычнай літаратуры. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адзін з лідараў левага крыла Бунда, рэдагавала газету «Дэр Векер», член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Летам 1917 года была абрана ў Мінскую гарадскую думу, уваходзіла ў гарадскі савет яўрэйскай абшчыны. Садзейнічала стварэнню першых яўрэйскіх савецкіх і беларускіх школ у Мінску. З вясны 1919 года член ЦВК Літбел. У 1919—1920 гадах член Гомельскага губернскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з восені 1920 года наркам асветы БССР. У 1920—1921 гадах адзін з лідараў Камбунда, пасля зліцця яго з РКП(б) — адзін з кіраўнікоў Яўсекцыі РКП(б), член рэдкалегіі газеты «Дэр Эмес». У 1928 была сурэдактарам часопісаў «Юнгвалд» і «Піянер» (абодва — 1925—1928). У 1922—1925 прарэктар, у 1925—1936 рэктар Камуністычнага ўніверсітэта нац. меншасцяў Захаду.
Прымала ўдзел у падрыхтоўцы і выданні на мове ідыш зборы твораў У. І. Леніна ў 8 тамах, аўтар біяграфіі Леніна на ідышы (у 1925—1926 вытрымала 3 выдання).
У 1938 годзе была арыштаваная НКУС, у 1940 асуджаная на 8 гадоў як «член нелегальнай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі». Памерла ў лагеры. Рэабілітавана пасмяротна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.