Марыа Берці (італ.: Mario Berti; 1881[1], Спецыя, Лігурыя — 1960[1], Спецыя, Лігурыя) — італьянскі ваенны дзеяч, генерал.
Марыа Берці | |
---|---|
Дата нараджэння | 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1960[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўская італьянская армія[d] |
Званне | генерал |
Камандаваў | Італьянскі экспедыцыйны корпус |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Спецыі ў заможнай сям’і сярэдняга класа. Пасля школы пайшоў у армію. Браў удзел у італьянска-турэцкай вайне.
У пачатку ваенных дзеянняў на Італьянскім фронце Першай сусветнай знаходзіўся ў Лівіі. З сакавіка 1916 года прызначаны ў Генеральны штаб 1-й арміі, разгорнутай на Трэнцінскім фронце.
У 1933 годзе стаў камандуючым артылерыяй Турынскага армейскага корпуса, а затым узначальваў 9-ю пяхотную дывізію і 3-ю дывізію. У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі займаў пасаду спачатку намесніка камандуючага, а потым камандуючага Італьянскага добраахвотніцкага корпуса.
У 1938 годзе вярнуўся ў Італію. У 1939—1940 гадах камандаваў XV армейскім корпусам. Пасля накіраваны ў Лівію.
Калі Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну, Берці знаходзіўся ў Італьянскай Паўночнай Афрыцы, камандуючы 10-й арміяй.
У верасні 1943 года пакінуў ваенную службу. Жыў на сваёй віле ў Спецыі.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.