From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Спавяданьнік (лац. Martinus PP. I;? — 16 верасня 655) — Папа Рымскі з ліпеня 649 да 17 чэрвеня 653 года.
Марцін I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Тэадор I, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Яўген I, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 598 |
||||||
Смерць |
19 верасня 655 (57 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ва умбрыйскім горадзе Тудэртума. Да 649 года — рымскі нунцый у Канстанцінопалі. Асудзіў манафелітаў як ерэтыкоў на Латэранскім саборы ў 649 годзе, дзе таксама быў асуджаны эдыкт імператара Канстанта II, які забараняў асуджэнне манафеліцтва. Раз’юшаны імператар загадаў ваеначальніку экзарху Равенны Алімпію даставіць свяціцеля Марціна на суд. Але Алімпій пабаяўся народа і падаслаў ваяра, каб таемна забіць святога. Калі забойца наблізіўся да свяціцеля, то нечакана аслеп. Новы экзарх Тэадор I Каліёпа ў 653 годзе арыштаваў Марціна і адправіў яго на востраў Наксас, пасля чаго Папа быў выкліканы ў Канстанцінопаль на суд, дзе і пацвердзіў сваё рашэнне па асуджэнні манафеліцтва. Нарэшце, Марціна саслалі ў Херсанес Таўрычны, дзе ён і памёр 16 верасня 655 года. Мошчы яго пасля асуджэння манафелітаў былі перанесеныя ў Рым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.