From Wikipedia, the free encyclopedia
Март Хельмэ (нар. 31 кастрычніка 1949, Пярну) — эстонскі публіцыст, дыпламат і палітык. Заснавальнік і былы старшыня Кансерватыўнай народнай партыі Эстоніі.
Март Хельмэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Mart Helme | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Катры Райк[d] | ||||||
Пераемнік | Алар Ланеман | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Urmas Espenberg[d] | ||||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка 1949 (74 гады) |
||||||
Бацька | Enn Helme[d][1] | ||||||
Маці | Äge Helme[d][1] | ||||||
Жонка | Helle-Moonika Helme[d] | ||||||
Дзеці | Martin Helme[d] і Maarja Vaino[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У маладосці захапляўся музыкай, быў удзельнікам студэнцкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Fix» (які пазней ператварыўся ў прафесійны эстрадны калектыў) пры Тартускім доме культуры, дзе граў на бас-гітары і спяваў.
Да 1992 г. працаваў выканаўчым дырэктарам Саюза пісьменнікаў Эстоніі.
У 1994 годзе паступіў на працу ў Міністэрства замежных спраў Эстоніі, а ў 1995 годзе быў прызначаны прэзідэнтам Ленартам Меры надзвычайным і паўнамоцным паслом Эстоніі ў Расійскай Федэрацыі. Пасля заканчэння акрэдытацыі ў 1999 годзе вярнуўся ў Эстонію і займаў пасаду намесніка канцлера Міністэрства замежных спраў па палітыцы і прэсе. У 1999 годзе ўступіў у Клуб кансерватараў. У 2003—2004 гадах працаваў дарадцам міністра сельскай гаспадаркі. У 2005—2009 гадах быў дарадцам дэпутата Еўрапарламента Тунэ Келама, з 2001 года працаваў выкладчыкам Міжнароднага ўніверсітэта Audentes. З 2009 года — старшыня праўлення выдавецтва Kunst. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Maailma Vaade».
З красавіку 2013 года па ліпень 2020 года ўзначальваў Кансерватыўную народную партыю Эстоніі.
З 29 красавіка 2019 года па 9 лістапада 2020 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Эстоніі ў другім урадзе Юры Ратаса. Пасля адстаўкі з пасады міністра вярнуўся ў склад Рыйгікогу, стаў сябрам парламенцкай камісіі па замежных справах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.