From Wikipedia, the free encyclopedia
Марлен Дзюма (афрык. і нідэрл. Marlene Dumas; нар. 3 жніўня 1953, Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка) — сучасная галандская мастачка паўднёваафрыканскага паходжання. У 1976 годзе пераехала ў Нідэрланды, жыве і працуе ў Амстэрдаме.
Марлен Дзюма | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1953[1][2][…] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, рысавальнік, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва, літограф, архітэктурны чарцёжнік, калажыст, мастак-канцэптуаліст |
Жанр | партрэт[6], ню[6], жывапіс фігуры чалавека[d][6], бытавы жанр[6] і рэлігійнае мастацтва[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сучаснае мастацтва[d][7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | marlenedumas.nl (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1972—1975 гадах вучылася Кейптаўнскім універсітэце. У 1976—1978 гадах — Atelier 63, Харлем, Нідэрланды. У 1979—1980 гадах — Інстытут псіхалогіі, Універсітэт Амстэрдама.
Марлен Дзюма стала вядомая дзякуючы экспрэсіўным партрэтам і фігуратыўным працам, заснаваным на палароідных здымках і фатаграфіях з газет і часопісаў. Для творчасці мастачкі ўласціва трывожная палітра і правакацыйныя вобразы, звязаныя з рознымі грамадскімі табу. У 1995 годзе Марлен Дзюма прадстаўляла Галандыю на Венецыянскай біенале. У 2007 мастачка атрымала Дзюсельдорфскую прэмію ($75 000) за ўклад у сучаснае мастацтва. Марлен Дзюма належыць аўкцыённы рэкорд для жывучай жанчыны-мастака — 6,34 мільёна долараў, усталяваны ў 2008. Карціна «Наведвальнік» (The Visitor) была прададзена на аўкцыёне Сотбіс. На палатне 180×300 см намалявана група з шасці жанчын-працаўніц секс-індустрыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.