украінская і руская пісьменніца, перакладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia
Марко́ Ваўчо́к (сапраўднае імя — Марыя Аляксандраўна Вілінская, па першым мужы — Марковіч, па другім — Лобач-Жучэнка; 10 (22) снежня 1833, с. Екацярынінскае, Ялецкі павет, Арлоўская губерня — 28 ліпеня (10 жніўня) 1907, хутар Долінск, Церская вобласць) — украінская і руская пісьменніца, перакладчыца, траюрадная сястра рускага літаратурнага крытыка Д. І. Пісарава.
Марко Ваўчок | |
---|---|
укр.: Марія Олександрівна Вілінська | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Мария Александровна Вилинская-Маркович |
Псеўданімы | Марко Вовчок[1], Я. Канонин[2] і Marko Vovchok[3] |
Дата нараджэння | 10 (22) снежня 1833[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня (10 жніўня) 1907[4] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Апанас Васільевіч Марковіч[d] |
Дзеці | Багдан Апанасавіч Марковіч[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, рэдактар, навэліст |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | апавяданне |
Мова твораў | руская |
Прэміі |
Мантыёнаўская прэмія[d] (1879) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 10 (22) снежня 1833 года ў сяле Екацярынінскае Ялецкага павета Арлоўскай губерні ў збяднелай рускай шляхецкай сям’і.
У 1840 памёр бацька Марыі, і праз два гады яе маці выйшла замуж другі раз. Яе мужам стаў памешчык Дзмітрыеў, які быў вядомы сваім самавольствам і жорсткасцю. Сітуацыя ў Екацярынінскім маёнтку пагаршалася: айчым неміласэрна караў прыгонных, здзекаваўся над жонкай і дзецьмі. Неўзабаве Дзмітрыеў прагуляў у карты маёнтак. Каб усцерагчы дзяцей ад цяжкіх уражанняў, маці адправіла старэйшага сына Валяр’яна ў Арол да сястры. Марыя месяцамі жыла то ў дзядзькі Мікалая Данілава, то ў цёткі Барбары Пісаравай, дзе яе выхоўвала гувернантка. Вучылася музыцы, французскай мове і літаратуры, расла свабодалюбнай, назіральнай: яе душу ўражвала жорсткае абыходжанне памешчыкаў з прыгоннымі.
У 1845—1846 гадах Марыя выхоўвалася ў Харкаўскім прыватным пансіёне. У гэтай установе дзяўчат вучылі паводзіць сябе ў свецкім грамадстве, размаўляць па-французску, танцаваць модныя танцы, іграць на фартэпіяна. Цікаўная дзяўчына ў вольны час шмат працавала над сабой, чытала класічную літаратуру, вывучала мовы, у прыватнасці, самастойна авалодала польскай.
У студзені 1851 года выйшла замуж за Апанаса Марковіча, украінскага фалькларыста і этнографа. Разам з мужам жыла ў 1851—1858 гадах у Чарнігаве, Кіеве і Няміраве, дзе глыбока вывучала побыт, культуру і мову ўкраінскага народу. У 1853 годзе ў сям’і Марковічаў нарадзіўся сын Багдан.
У 1859 годзе Марко Ваўчок з мужам пераехалі ў Пецярбург. У 1859 годзе большасць яе першых апавяданняў на рускай мове было апублікавана ў Маскве ў зборніку «Апавяданні з рускага народнага побыту».
У 1859 годзе Марковічы з’ехалі за мяжу, але неўзабаве з-за распусты Марыі Апанас вярнуўся адтуль адзін. Жонку і сына ён больш не бачыў, хаця некалькі гадоў адпраўляў грошы для сям’і за мяжу, спадзеючыся на вяртанне жонкі, але ні яе, ні сына так і не дачакаўся. Апошнія гады жыцця Апанас Марковіч правёў у цяжкіх, маральна надламаных абставінах і памёр у адзіноце ў 1867 годзе ў Чарнігаве ў земскай бальніцы.
У 1859—1867 гадах жыла за мяжой: Францыя, Германія, Швейцарыя, Італія. У Францыі яна пісала апавяданні і казкі на французскай мове, публікуючы іх у парыжскім часопісе «Magazin d’éducation et de récréation» («Часопіс для адукацыі і адпачынку»).
Вярнуўшыся ў 1867 году ў Пецярбург, Марко Ваўчок зрабіла плённы ўнесак у рускую літаратуру. Ваўчок напісала на рускай мове апавяданні «Жылі-былі тры сёстры», «Чырвоны кароль», «Цюль баба» і інш. Ваўчок зблізіўлася з выдаўцамі часопіса «Отечественные записки» М. Някрасавым, М. Салтыковым-Шчадрыным. У часопісе вялася рубрыка замежнай літаратуры, публікаваліся арыгінальныя рускамоўныя творы і пераклады еўрапейскай класікі з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў.
У 1871—1872 гадах была рэдактарам пецярбургскага часопіса «Переводы лучших иностранных писателей». Прыцягнула да працы ў часопісы шмат перакладчыц з правінцыі. Пасля шырокага розгаласу плагіяту М. Ваўчок, калі яна прыпісвала сабе пераклады на рускую іншых людзей, і распаду часопісу «Переводы лучших зарубежных писателей», пісьменніца ў 1872 годзе пакінула Пецярбург і пасялілася ў маёнтку сваіх знаёмых у Цвярской губерні.
У 1878 годзе ў другі раз выйшла замуж за значна маладзейшага за яе Міхаіла Лобач-Жучэнку і наступныя 29 гадоў жыла ў месцах службы мужа ў розных частках Расійскай імперыі. Пазней сям’я пераехала ў маёнтак сваіх знаёмых у хутары Долінск пад Нальчыкам і жыла там да смерці пісьменніцы.
Памерла 28 ліпеня (10 жніўня) 1907 года на хутары Долінск Церскай вобласці (зараз — раён горада Нальчыка, Кабардзіна-Балкарыя). Там яна і была пахаваная пад яе ўлюбёнай грушай, як яна завяшчала мужу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.