From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Лукіч Карнавухаў (3 лістапада 1900, в. Гор’е, Дрысенскі павет (зараз Верхнядзвінскі раён) — ?) — савецкі военачальнік.
Марка Лукіч Карнавухаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў сям’і сялян. У 1937 годзе скончыў Ваенна-транспартную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У ліпені 1919 — чэрвені 1920 гг. на Заходнім фронце — памочнік начальніка, начальнік чыгуначнай станцыі. З 1937 года — начальнік факультэта акадэміі. У Айчынную вайну на Паўднёва-Заходнім, 2-м і 3-м Прыбалтыйскім франтах — камандзір чыгуначнай брыгады. З 1948 года — камандзір злучэння. Генерал-маёр тэхнічных войск (1949).
З 21 ліпеня 1955 года ў адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.