Мара́т Бары́савіч Батві́ннік (22 снежня 1928, Менск — 28 студзеня 2008[1]) — беларускі гісторык.
Біяграфія
У 1951 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў ва ўстановах народнай асветы. 3 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучаў гісторыю культуры і асветы Беларусі.
Аўтар кніжак «Лаўрэнцій Зізаній» (1973), «Адкуль ёсць пайшоў буквар» (1983). Даследаваў гістарыяграфію, прысвечаную жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Адзін з аўтараў кнігі «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне» (1984). Адказны рэдактар кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар» (1989).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.