From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́нтыя — частка Зямлі (геасфера), размешчаная непасрэдна пад карой і вышэй ядра. У мантыі знаходзіцца значная частка рэчыва Зямлі. Мантыя ёсць таксама і ў іншых планет. Глыбіня зямной мантыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад 30 да 2900 км.
Мяжой паміж карой і мантыяй служыць мяжа Махаровіча або, скарочана, Моха. На ёй адбываецца рэзкае павелічэнне сейсмічных хуткасцей — ад 7 да 8—8,2 км/с. Знаходзіцца гэтая мяжа на глыбіні ад 7 (пад акіянамі) да 70 кіламетраў (пад складчатымі паясамі). Мантыя Зямлі падпадзяляецца на верхнюю і ніжнюю мантыі. Мяжой паміж гэтымі геасферамі служыць пласт Галіцына, які размяшчаецца на глыбіні каля 670 км.
У пачатку XX стагоддзя актыўна абмяркоўвалася прырода мяжы Махаровіча. Некаторыя даследчыкі меркавалі, што там адбываецца метамарфічная рэакцыя, у выніку якой ствараюцца пароды з высокай шчыльнасцю. У якасці такой рэакцыі прапаноўвалася рэакцыя эклагітызацыі, у выніку якой пароды базальтавага складу ператвараюцца ў эклагіт, і іх шчыльнасць павялічваецца на 30 %. Іншыя навукоўцы тлумачылі рэзкае павелічэнне хуткасцей сейсмічных хваль зменай складу парод — ад адносна лёгкіх кіслых парод кары і асноўных да шчыльных мантыйных ультраасноўных парод. Гэта пункт гледжання цяпер з’яўляецца агульнапрызнаным.
Адрозненне складу зямной кары і мантыі — следства іх паходжання: зыходна аднастайная Зямля ў выніку частковага плаўлення падзялілася на лёгкаплаўкую і лёгкую частку — кару і шчыльную тугаплаўкую мантыю.
Мантыя Зямлі недаступная непасрэднаму даследаванню: яна не выходзіць на зямную паверхню і не дасягнутая глыбінным свідраваннем. Таму вялікая частка інфармацыі аб мантыі атрыманая геахімічнымі і геафізічнымі метадамі. Звесткі ж аб яе геалагічнай структуры вельмі абмежаваныя.
Мантыю вывучаюць па наступных звестках:
Гэтыя комплексы маюць ту перавагу, што ў іх можна назіраць геалагічныя суадносіны паміж рознымі пародамі.
Нядаўна было абвешчана, што японскія даследчыкі плануюць распачаць спробу прасвідраваць акіянічную кару да мантыі. Пачатак свідравання плануецца на 2007 год.
Асноўны недахоп атрыманай з гэтых фрагментаў інфармацыі — немагчымасць усталявання геалагічных суадносін паміж рознымі тыпамі парод. Гэта кавалачкі пазла. Як сказаў класік, «вызначэнне саставу мантыі па ксеналітам нагадвае спробы вызначэння геалагічнай будовы гор па гальках, якія з іх вынесла рэчка».
Мантыя складзеная галоўнай вобразам ультраасноўнымі пародамі: перыдатытамі, (лерцалітамі, гарцбургітамі, верлітамі, піраксенітамі), дунітамі і ў меншай ступені асноўнымі пародамі — эклагітамі.
Таксама сярод мантыйных парод усталяваныя рэдкія разнавіднасці парод, не сустракаемыя ў зямной кары. Гэта розныя флагапітавыя перыдатыты, граспідыты, карбанатыты.
Працэсы, якія ідуць у мантыі, аказваюць самы непасрэдны ўплыў на зямную кару і паверхню Зямлі, з’яўляюцца прычынай руху кантынентаў, вулканізму, землетрусаў, гораўтварэння і фармавання рудных радовішчаў. Усё больш сведчанняў таго, што на саму мантыю актыўна ўплывае металічнае ядро планеты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.