From Wikipedia, the free encyclopedia
Мамука Бахтадзэ (груз. მამუკა ბახტაძე; нар. 9 чэрвеня 1982, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грузіі з 20 чэрвеня 2018 года па 5 верасня 2019 года. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.
Мамука Бахтадзэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. მამუკა ბახტაძე | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгій Квірыкашвілі | ||||||
Пераемнік | Георгій Гахарыя[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Dimitri Kumsishvili[d] | ||||||
Пераемнік | Nikoloz Gagua[d] | ||||||
Нараджэнне |
9 чэрвеня 1982 (42 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт | gov.ge/index.php?lang_id… | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.
На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.
Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называў інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудову інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.