From Wikipedia, the free encyclopedia
Мамнун Хусейн (англ.: Mamnoon Hussain, урду: ممنون حسین; 23 снежня 1940, Агра — 14 ліпеня 2021) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. 30 ліпеня 2013 года быў абраны прэзідэнтам Пакістана, выконваць абавязкі пачаў з 9 верасня 2013 года.
Мамнун Хусейн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Mamnoon Hussain урду: ممنون حسین | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Асіф Алі Зардары | ||||||
Пераемнік | Арыф Алві | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маінудзін Хайдэр | ||||||
Пераемнік | Азім Даўдпота | ||||||
Нараджэнне |
23 снежня 1940 (83 гады) |
||||||
Смерць |
14 ліпеня 2021[1] (80 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | Пакістанская мусульманская ліга (Н) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў індыйскім горадзе Агра ва ўрдумоўнай сям’і прамыслоўца. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі яго бацькі пераехалі жыць у Карачы. Бацька Мамнуна заснаваў тэкстыльную фабрыку.
У 1960 годзе пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы ў Карачы, Мамнун паступіў у Інстытут дзелавога адміністравання. У 1999 годзе займаў пасаду губернатара Сінда, быў адхілены ад улады ў выніку ваеннага перавароту пад кіраўніцтвам генерала Мушарафа. 30 ліпеня 2013 года Мамнун быў абраны 12-м прэзідэнтам Пакістана.
Памёр 14 ліпеня 2021 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.