Макар Цімафеевіч Кудрын (нар. 1 лютага 1914, Смаленск — 7 верасня 1962) — беларускі хірург. Заслужаны ўрач БССР (1961).
Макар Цімафеевіч Кудрын | |
---|---|
Род дзейнасці | хірург, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Дата нараджэння | 1 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1962 (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
У 1939 годзе скончыў Смаленскі медінстытут. Працаваў галоўным урачом Сафонаўскай раённай бальніцы Смаленскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце выконваў абавязкі ўрача-хірурга, выратаваў сотні савецкіх салдат і афіцэраў. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда».
Пасля заканчэння вайны два гады служыў ваенным лекарам на Далёкім Усходзе. З пачатку 1948 года да верасеня 1962 года жыў і працаваў у Баранавічах. У першыя пасляваенныя гады быў галоўным урачом Баранавіцкай абласной бальніцы. Кудрын прапанаваў новы метад лячэння плеўрытаў, абсцэсаў лёгкіх метадам пункцыі, рабіў складаныя аперацыі на чэрапе, аперацыі грудной клеткі. Ужо ў пачатку 1950-х гадоў ужываў новы метад лячэння пераломаў. Праводзіў аперацыі ў гарадской і абласной бальніцах. Дзясяткі аперацый былі зробленыя ім і ў раённых бальніцах. Заўсёды ехаў у раёны, калі патрэбна была дапамога.
У 1947 годзе галоўны ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З 1948 года галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Кіраваў працоўнай практыкай студэнтаў Мінскага медыцынскага інстытута, выкладаў курс хірургіі ў Баранавіцкім медыцынскім вучылішчы[1].
У 1949 годзе ўзнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».
14 лютага 1961 года атрымаў званне Заслужаны ўрач БССР[2].
Памяць
У 1978 годзе імем Кудрына назва вуліца ў Баранавічах і з’явілася мемарыяльная дошка[3].
Зноскі
- Макар Цімафеевіч Кудрын, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
- Кудрын Макар Цімафеевіч, Бессмяротны полк. Збарская Ганна Андрэеўна. 8.05.2020
- Мемарыяльныя дошкі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы Архівавана 24 сакавіка 2020.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.