Макакі[1] (Macaca) — род прыматаў з сямейства мартышкавых, які складаецца з 21 віду, з якіх амаль усе жывуць у Азіі. З'явіліся 5-1 млн гадоў таму.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Макакі |
Магот |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы | Надсямейства: | Cercopithecoidea | Падсямейства: | Cercopithecinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Macaca Lacépède, 1799
|
|
Закрыць
Арэал макак распасціраецца ад Афганістана да Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама да Японіі. Асаблівай разнастайнасцю відаў адрозніваецца востраў Сулавесі, дзе пражываюць шэсць эндэмічных відаў макак. Адзіным прадстаўніком сямейства, які сустракаюцца за межамі Азіі, з'яўляецца магот, які жыве ў Паўночнай Афрыцы і ў Гібралтары.
Макакі сустракаюцца ў разнастайных месцах пражывання — ад трапічных лясоў да горных мясцовасцяў. Японскі макак жыве ў заснежаных горах Японіі і за выключэннем чалавека з'яўляецца найбольш паўночным прыматам. Некаторыя віды, напрыклад макакі-рэзусы, у вялікай колькасці жывуць нават у гарадах.
Макакі — прыматы сярэдняй велічыні з моцным тулавам і моцнымі канечнасцямі. Іх густая поўсць афарбаваная ў шэра-карычневы колер, аднак часам бывае і чорнай. На даўгаватай мордзе валасяны полаг адсутнічае. У некаторых відаў на галаве маюцца прыкметныя «шапкі» альбо своеасаблівыя бароды. Істотнай адметнай прыкметай з'яўляецца даўжыня хваста: у маготаў ён цалкам адсутнічае, у некаторых відаў ён куртаты, а ў астатніх амаль такі ж доўгі, як усё тулава. Велічыня цела ў макак дасягае 80 см, а вага — ад 6 да 15 кг. Самцы ў сярэднім у два разы цяжэйшыя за самак.