From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадонна Медычы (італ.: Madonna Medici; таксама — Мадонна з немаўлём) — мармуровая скульптурная група, якая адлюстроўвае Маці Божую з немаўлём Ісусам, створаная Мікеланджэла на працягу 1521—1534[а] гг. Гэта група была прызначана для Капэлы Медычы[1].
| ||
Мікеланджэла | ||
Мадонна Медычы. 1521—1534 | ||
італ.: Madonna Medici | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Памеры | 2,26 м × {{{шырыня}}} см | |
Капэла Медычы, Фларэнцыя, Італія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадонна Медычы, паводле меркавання Міхаіла Лібмана, можа лічыцца адной з самых цудоўных выяў Маці Божай, створаных Мікеланджэла[2].
Мадонна сядзіць, трымаючы на каленах немаўля. Правая рука адведзена далёка за спіну і абапіраецца на сядзенне. Левая рука падтрымлівае дзіця, якое цалкам адвярнулася ад гледача і шукае грудзі маці, каб напіцца малака. Яго цела намалявана ў рэзкім выгіне, тады як маці, здаецца, рухаецца наперад[а]. Галава Мадонны схілена налева, а яе позірк — накіраваны ў нікуды[3][4].
У цэлым кампазіцыя нагадвае ранні барэльеф Мікеланджэла Мадонна ля лесвіцы.
Гэта была адна з першых статуй, якія Мікеланджэла вылепіў для Старой рызніцы капэлы Медычы. Да 1526 года яна ўсё яшчэ не была скончана, а ўжо ў 1534 годзе скульптар з'ехаў у Рым, і ў Фларэнцыю не вярнуўся[5]. Аднаўленнем статуі займаўся Нікало Трыбола.
Мадонна Медычы размешчана па цэнтры сцяны, насупраць алтара. Фігуры Ларэнца і Джуліяна Медычы звернутыя да яе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.