ММ-60 «Сапфір»
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
ММ-60 «Сапфір» — беларускі рэактыўны аднаразовы гранатамётны комплекс, распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка»[1].
ММ-60 «Сапфір» | |
---|---|
Тып: | гранатамёт |
Краіна: | Беларусь |
Гісторыя вытворчасці | |
Распрацаваны: | 2014—2017 |
Вытворца: | «Белспецзнештэхніка» |
Гады вытворчасці: | з |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 4 |
Даўжыня, мм: | 750 |
Калібр, мм: | 61 |
Прыцэльная далёкасць, м: | 500 |
Максімальная далёкасць, м: |
1000 |
Распрацоўка айчыннага гранатамёта ў Беларусі пачалася ў 2014 годзе. Тады кампанія «Белспецзнештэхніка» на выставе «MILEX» прадставіла першы прататып. Зброя ўяўляла з сябе нязначна дапрацаваны 105-мм РПГ-32 з падвышанай баявой эфектыўнасцю. Так, напрыклад, узмоцнена граната з тэрмобарычнай і кумулятыўнай галаўнай часткай на 15—20%, што прывяло да павелічэння на 50 мм прабіванне брані, падняўшы паказчык да 800 мм (700 мм за дынамічнай абаронай). Вырасла да 750 м і прыцэльная далёкасць гранатамёта, дзякуючы прыросту да 170 м/с пачатковай хуткасці гранаты. Акрамя 105-мм варыянту «Белспецзнештэхніка» разглядала распрацоўкі меншых калібраў — 72 і 60 мм[2].
Ва ўсіх трох праектах прымаў непасрэдны ўдзел дырэктар НВА «Базальт» Уладзімір Каранькоў, які раней займаўся стварэннем расійскіх РПГ-32 і РПГ-34. З-за недастатковай цікавасці з боку Мінабароны РФ яму прыйшлося звярнуцца да беларускіх кампаній. Менавіта гранатамёты 32 і 34 ляглі ў аснову першых беларускіх праектаў. Каранькоў актыўна займаўся навукова-даследчымі і доследна-канструктарскімі работамі ў «Белспецзнештэхніцы»[2].
Пазней кампанія адмовілася ад развіцця 105 і 72 мм праектаў і засяродзілася на 60 мм.
Упершыню гранатамётны комплекс «Сапфір» у адназарадным выкананні пад пазначэннем ММ-60 прэзентаваны беларускім ТАА «БСЗТ-ВТ», якое ўваходзіць у структуру «Белспецзнештэхнікі», у Мінску ў маі 2017 года на 8-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017. Пазней зброя прадэманстравана ў Бангкоку на выставе Defense & Security 2019 на аб’яднаным стэндзе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта[3].
9 мая 2020 года «Сапфір» прысутнічаў на ваенным парадзе ў Мінску[4].
У верасні 2021 года на 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам прайшлі выпрабаванні гранатамёта. На праверку баявых магчымасцяў прыехаў старшыня дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. Мэтай стала праверка зададзеных характарыстык ММ-60 перад пачаткам разгортвання яго серыйнай вытворчасці. Выпрабоўвалася ў першую чаргу знешняя балістыка корпуса гранаты. Для правядзення эксперыменту гранатамёт «Сапфір» усталёўваўся на спецыяльны станок. Навядзенне ажыццяўлялася механічным спосабам[5].
У снежні на тым жа палігоне прайшлі яшчэ адны выпрабаванні. Было прынята рашэнне пачаць серыйную вытворчасць «Сапфіра» і пастаўкі для беларускай арміі[6].
61-мм гранатамёт мае вагу 4 кг, пры даўжыні 750 мм. Эфектыўная далёкасць стральбы складае 500 м, а максімальная — 1000. Зброю можна выкарыстоўваць для стральбы з закрытых памяшканняў. Баявая частка шматмэтавая (кумулятыўная, фугасная, аскепкавая). Корпус гранаты вырабляецца з вугле- і шклопластыкавых матэрыялаў. Рухавік высокаэнергетычны з мінімальнай зменай цягі. Прадуглежаны магчымасць кампаноўкі вырабу ў кластар, прыбор кіравання агнём (гэта мінімалізуе чалавечаы фактар), адзіночны i залпавы рэжым вядзення агню, а таксама абарона ад несанкцыянаванага выкарыстання[1].
Комплекс уяўляе сабой лёгкі рэактыўны гранатамёт з некіравальнай гранатай, абсталяванай шматмэтавы баявой часткай і лічбавым прыборам кіравання агнём, якія дазваляюць істотна павысіць дакладнасць вядзення агню і знізіць кошт боепрыпасу. Ён прызначаны для барацьбы з сучаснымі асноўнымі баявымі танкамі, браніраванымі, лёгкабраніраванымі і небраніраванымі мэтамі, паразы жывой сілы праціўніка ў сродках індывідуальнай бронеаховы, якая знаходзіцца ў бункерах, дзотах, лёгкіх хованках палявога тыпу, збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў. Габарыты і маса комплексу дазваляюць лёгка перамяшчацца па хадах зносін і грузіцца ў любыя баявыя транспартныя сродкі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.