МАЗ-535
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
МАЗ-535 — сямейства цяжкіх чатырохвосевых (8 × 8) цягачоў, распрацаваных у 1954—1959 гадах у СКБ Мінскага аўтамабільнага завода пад кіраўніцтвам Б. Л. Шапашніка. З 1958 па 1961 год выпускаліся на Мінскім аўтазаводзе, з 1961 года вытворчасць была перанесена на Курганскі завод колавых цягачоў, дзе аўтамабілі МАЗ-535 выпускаліся да 1964 года, калі іх змянілі больш магутныя цягачы сямейства МАЗ-537.
МАЗ-535 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, БССР | |||||
Гады выпуску | 1958—1964 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Канструкцыя машыны мела шэраг адметных тэхнічных рашэнняў, у тым ліку: карытападобная рама з Z-вобразнымі ланжэронамі, незалежная падвеска ўсіх вядучых аднасхільных колаў, каляскавая схема размяшчэння восі, кіраваныя колы пярэдняй каляскі, цэнтральная сістэма падпампоўкі шын, гідрамеханічная трансмісія, суцэльнаметалічная чатырохмясцовая кабіна, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, пнеўмагідраўлічная тармазная сістэма, а таксама трэцяя фара інфрачырвонага падсвятлення ў цэнтры кабіны для выкарыстання прыбора начнога бачання.
Цягачы МАЗ-535 шырока ўжываліся ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння для транспарціроўкі балістычных ракет.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.