From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Іванавіч Мельнік (12 снежня 1935, Краснаярск) — беларускі архітэктар, мастак.
Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. З 1960 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Белдзіпрагандлі, з 1979 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы: універсамы «Фрунзенскі» (1973), «Серабранка» (1974), рэканструкцыя рэстарана «Мінск» (1971) у Мінску, сталовая ў крэпасці-герою Брэсце (1973), праекты раздзелаў БССР на міжнародных кірмашах у Лейпцыгу, Плоўдзіве, Заграбе, Багдадзе, Ліёне, на выстаўках у Дзюсельдорфе, Нью-Дэлі, Лондане, а таксама на выстаўках «Эфектыўнасць і якасць», «У сям’і адзінай» у Маскве (1967—1982).
Як мастак-графік працуе ў тэхніцы акварэлі.
Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.