Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінгва франка (ад італ.: lingua franca — франкская мова) — мова, якая выкарыстоўваецца як сродак міжэтнічных зносін у пэўнай сферы дзейнасці.
Гістарычнае паняцце лінгва франка ўпершыню стала выкарыстоўвацца для абазначэння змешанай мовы, на якой некалі размаўлялі ў міжземнаморскім рэгіёне. Гэтая назва ўяўляе сабой італьянскі пераклад арабскага lisan al-ifrang, арабская ж назва ўзнікла з-за таго, што яшчэ з часу крыжовых паходаў арабы называлі ўсіх заходніх еўрапейцаў франкамі; франкскімі яны называлі і раманскія мовы.
Адной з першых надрэгіёнальных моў стала кайнэ, якое выкарыстоўвалася ў якасці агульнага дыялекту ў войсках Аляксандра Македонскага.
На постсавецкай прасторы ў якасці лінгва франка выступае руская мова. У Афрыцы прыкладамі лінгва франка могуць служыць такія мовы, як суахілі, хаўса і бама.
Часта ў ролі лінгва франка выступаюць піджыны, аднак у яе якасці могуць выкарыстоўвацца і паўнавартасныя мовы, які не з'яўляецца роднымі ні для адной з этнічных груп, якія выкарыстоўваюць яе (прыкладам можа служыць англійская мова, якая выкарыстоўваецца як лінгва франка ў многіх краінах Брытанскай Садружнасці).
Апроч таго, англійская мова цяпер з'яўляецца лінгва франка і ў еўрапейскім бізнесе, навуцы і авіяцыі. Яна таксама замяніла французскую як мову дыпламатыі пасля Другой сусветнай вайны, як вынік еўра-атлантычнай інтэграцыі і ўзмацнення ролі ЗША ў рэгіёне і свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.