From Wikipedia, the free encyclopedia
Лідзія Анатольеўна Таран (укр.: Лідія Анатоліївна Таран; нар. 19 верасня 1977, Кіеў, УССР) — украінская тэлевядучая. Уладальніца прэмій «Телезірка» і «Телетріумф». Валодае англійскай і французскай мовамі.
Лідзія Анатольеўна Таран | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлевядучая |
Дата нараджэння | 19 верасня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Нарадзілася ў Кіеве, у сям’і журналістаў[1]. Да жніўня 2010 года была ў грамадзянскім шлюбе з вядучым Андрэем Даманскім[2], з якім мае дачку Васілісу[3]. Любіць вандроўкі і горныя лыжы[4]. Даволі часта мяняе імідж.
Пачала журналісцкую кар’еру з радыё, аднак вядомасць атрымала на тэлебачанні. Акрамя асноўнай прафесіі, Таран паспяхова займаецца ўласным сацыяльным праектам «Здійснити мрію», мэта якога — рэалізаваць мары цяжкахворых дзяцей ва Украіне.
Удзельнічала ў трэцім сезоне праекта «Танцюю для тебе». У снежні 2011 года ўдзельнічала ў шоў «Краса по-українськи». У 2012 годзе прыняла ўдзел у праекце канала «1+1» «І прийде кохання».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.