From Wikipedia, the free encyclopedia
Лясны гадавальнік — гэта ўчастак зямлі для вырошчвання сеянцаў і саджанцаў лясных парод, пладоваягадных, а таксама чаранкоў, якія ў далейшым высаджваюцца на лесакультурную плошчу. Пад лясным гадавальнікам часам маюць на ўвазе прадпрыемства або яго спецыялізаваную частку, дзе вырошчваюць неабходны пасадачны матэрыял. У лясных гадавальніках вырабляюць пасадачны матэрыял з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай, прышчэпкі, тронкі.
Лясныя гадавальнікі па працягласці дзеяння падзяляюцца на часовыя і пастаянныя. Часовы лясны гадавальнік — гэта гадавальнік, арганізаваны на перыяд не больш за 5 гадоў. Пастаянны лясны гадавальнік — гэта гадавальнік, арганізаваны на перыяд больш за 5 гадоў. Пастаянныя гадавальнікі падрадзяляюцца па плошчы на дробныя (да 5 га), сярэднія (6-15 га), буйныя (16-25 га) і базісныя (больш за 26 га). Базісныя гадавальнікі дазваляюць засяродзіць, механізаваць і аўтаматызаваць увесь комплекс работ па вырошчванні пасадачнага матэрыялу, забеспячэння ім вялікай колькасці спажыўцоў. Калі вырабляецца рыхленне глебы пад полагам насеннікаў або плюсавых дрэў для забеспячэння спрыяльных умоў прарастання насення і атрымання самасеву, то такія гадавальнікі называюць падполагавымі гадавальнікамі. Але гэтыя гадавальнікі не могуць функцыянаваць працяглы час, з-за пераразання караневых сістэм матчыных дрэў, што негатыўна адбіваецца на іх стане. Па мэтавым прызначэнні гадавальнікі падзяляюцца на лясныя (лесакультурныя), дэкаратыўныя (азеляненне) і пладова-ягадныя[1].
З-за небяспекі ўзнікнення пажару на тэрыторыі ляснога гадавальніка, арганізуюцца супрацьпажарныя мерапрыемствы, якія бываюць экстэнсіўныя (павелічэнне шырыні мінералізаваных палос па перыметры гадавальніка) і інтэнсіўныя (стварэнне сістэм пажаратушэння)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.